Переход на главную страницу

Leibonik - Ксенаморф

Скачать трек
Текст песни

Dm

Летам гарачым у Палессi дрымучым

Gm A Dm

Там дзе камары пазбираліся ў тучы,

Там, дзе не ўтолiць смагу гарэлка,

Прыбалоцiлася ў балота кружэлка.

А я маладая, ды зрэлая дзева,

Первая к месту крушэнья паспела,

i зазiрнуушы у твар iз хiцiна,

Я поняла: это тот тот самый мужчына.

Gm A Dm

Мама, пакахала ксенаморфа

Gm A Dm

Мы сустрэлiся з iм на загатоўцы торфа

Gm A

Пад буслiны клёкат ён спявау пра родны кратар,

Dm A#

Зачапiўся за падол, быццам эскалатар.

Спачатку вельмі сціплы быў, а потым пiць як стаў

Вiбрысамi мне лыткі праз калготкі шчыкатаў

Мама, пакахала ксенаморфа

Мы сустрэлiся з iм на загатоўцы торфа

Ён на нябесным ровары паедзе дахаты

Там яго чакаюць сем мамак i тры таты

Надзене вышыванку, засее кратар жытам,

Ой ты мой Разанаў, я твая Канчыта.

Ой, ну, вы, дзеўкі не перажывайце. У нас такі выпадак быў:

Тэрэза з Барунаў паехала ў 61-шым годзе ў Байканур на камандзіроўку. Вярнулася адтуль - нарадзіла. Ну, нічога, неяк-жа выгадавалі, са шчупальцамі троху. Ну, пайшоў у школу ў Бальшанах, адхадзіў там у школу. Там спачатку дзеці казалі: “Мама, мама, глядзі: латыш!”. А які ж ен латыш, калі ў яго вон на дзвух руках, вон: семь пальцаў i другая галава з вачаамі вузькімі як ў кітайца? Ну, нічога - школу скончыў, паступіў у тэхнікум, адвучыўся па спецыяльнасці. Потым некалькі год працаваў, выдатна працаваў, юрыстам. А цяпер у нас ў калгасе пастухом працуе. Вот такі пастух! Міравы! Каровы пры ім як па струнке ходзяць. Толькі малако страннае даюць: яго потым як пап’еш, ўсю ноч Гагарын і Клімук сняц

Мама, пакахала ксенаморфа

Мы сустрэлiся з iм на загатоўцы торфа

А наступным летам паедзем на лён,

Магчыма там сустрэну ксенаморфу клон,

А можа Бэтмана цi хлопца-павука,

Залежыць ад чарнiла i цi лёгкая рука.